Зьмітру Дашкевічу працягнулi нагляд яшчэ на тры месяцы

Зьмітру Дашкевічу працягнулi нагляд яшчэ на тры месяцы

Сёньня суд Першамайскага раёну Менску працягнуў на тры месяцы прэнтыўны нагляд у дачыненьні да сустаршыні «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча.Нагляд над Дашкевічам павінен быў скончыцца 28 лютага. Зараз ён працягнуты да 28 траўня. Cустаршыня «Маладога фронту» на судзе не прысутнічаў. Вось як ён каментуе дадзены прысуд:

Дадзены прысуд з`яўляецца цалкам палiтычным. У траўнi ў Менску адбудзецца чэмпiянат свету па хакею. Дзяржава баiцца ўсялякiх праяў грамадскай актыўнасцi i палiтычнай пазiцыi, акцый салiдарнасцi з палiтвязнямi. Гэты прысуд з`яўляецца паказальным — рэжым мае паказаць што будзе рабiць высiлкi, каб не дапусцiць нiякiх дзеянняў падчас ЧС. Але нягледзячы на нiякiя прысуды i пераслед актывiстаў — Малады Фронт будзе патрабаваць вызвалення палiтвязняў, ладзiць акцыi падтрымкi закладнiкам рэжыма i выступаць за байкот чэмпiяната ў Менску.

Падзяліцца:

Каментары