Зьнік Мікола Дземідзенка (абноўлена)

Зьнік Мікола Дземідзенка (абноўлена)

З намесьнікам старшыні “Маладога Фронту” няма сувязі ўжо 6 гадзінаў. Прыкладна а 14-й гадзіне ён сустрэўся з паплечнікам, пасьля накіраваўся ў раён станцыі метро “Пушкінская”. У 14.19 ён патэлефанаваў, паведаміў, што праз 20 хвілін будзе ў пэўным месцы, і зьнік. Увесь гэты час Мікола не адказвае на тэлефанаваньні.

Дзяжурны Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна паведаміў каля 19.30, што Мікалая да іх не дастаўлялі.

Дземідзенка знайшоўся ў ізалятары, судовае паседжаньне адбудзецца заўтра ў судзе Фрунзенскага раёну, абвінавачваньне стандартнае — дробнае хуліганства, 17.1.

“Малады Фронт” выказвае сваё абурэньне і гнеў з нагоды чарговага абсурднага й бязглуздага затрыманьня нашага брата і нагадвае арганізатарам і выканальнікам рэпрэсій аб адказнасьці перад Богам.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Dzitrych (Aug 23, 2012:06:39)Адказаць

    Heta jašče raz davodzić, što u palitykau nia musić być mabily

  2. Раман (Aug 23, 2012:14:32)Адказаць

    Есмантовіч, перастань сейчас жа