Зьнік Павал Сяргей!

Зьнік Павал Сяргей!

22 красавіка ля 21 гадзіны хлопец знаходзіўся ў раёне станцыі метро Каменная горка і накіроўваўся дамой. Але дадому юнак так і дайшоў.

Сувязь зь Паўлам адсутнічае. На дадзены момант сябры спрабуюць высьветліць месцазнаходжаньне хлопца. Магчыма ён знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсьціна.
“Верагодна пачаліся “аблавы” на маладафронтаўцаў напярэдадні  “Чарнобыльскага Шляха – 2012”.

Гэта не дзіўна, бо перад масавымі мерапрыемствамі сілавікі заўсёды спрабуюць пасадзіць на “суткі” актыўную частку Маладога Фронта. У ЦІП на Акрэсьціна нам сказалі, што Паўла да іх не дастаўлялі. Мы не ўпэўненыя, што гэтая інфармацыя адпавядае рэчаіснасьці, улічваючы, што супрацоўнікі ЦІП не заўсёды даюць праўдзівую інфармацыю наконт затрыманых грамадскіх актывістаў,”- каментуюць паплечнікі Павала.

Нагадаем, што ўвечары 20 красавіка ў Менску была затрымана і асуджана грамадская актывістка Шулейка Наста.

Падзяліцца:

Каментары