Зноў даражэе праезд

Зноў даражэе праезд

Праезд у грамадскім транспарце Мінска з 1 снежня падаражэе да 3 000 рублёў (на 20%). Павышэнне тарыфаў прадугледжана рашэннем Мінгарвыканкама №2889 ад 25 лістапада, якое ў бліжэйшы час будзе апублікавана на Нацыянальным прававым партале.Пры набыцці талончыка ў кіроўцы адна паездка абыйдзецца ў 3 500 рублёў. Праезд у экспрэс-маршрутах будзе каштаваць 4 300 рублёў.Кошт праязных білетаў павысіцца на 20%. Апошні раз праезд у гарадскім транспарце Мінску даражэў 1 кастрычніка з 2 000 да 2 500 рублёў

 

 

 

Падзяліцца:

Каментары