Зварот Паўла Севярынца ў справе Андрэя Гайдукова

Зварот Паўла Севярынца ў справе Андрэя Гайдукова

Публікуем поўны тэкст зварота, напісанага Паўлам Севярынцам да “Марафона Салідарнасці” з Андрэем Гайдуковым:

Дарагія сябры!

Справа Гайдукова – гэта справа кожнага з нас.

 У бальшавіцкія часы страшнае абвінавачванне –“ здрада Радзіме” кідалі ў твар як раз тым, хто быў гатовы за Радзіму аддаць жыццё.

Шпіянаж, праца на замежныя разведкі – гэта частка той хлусні, якая павінна была не толькі знішчыць чалавека, але і запэцкаць  яго памяць.

 Таму зараз, калі ніякіх доказаў віны Андрэя не было прадстаўлена за 5 месяцаў і яму пагражае працяг следства і яшчэ месяцы, а магчыма і гады ў турме, нам неабходна:

 1. Паставіць рубам перад палітыкамі, праваабаронцамі і міжнароднай супольнасцю пытанне аб прызнанні Гайдукова палітвязнем. 

2.Арганізаваць Хвалю Салідарнасці, лісты, дапамогу сям’і, звароты, акцыі ў падтрымку Андрэя Гайдукова.

 3. Маліцца за вызваленне Андрэя, за знішчэнне страху ў якім рэжым хоча трымаць Беларусь праз такія “шпіенскія” справы.

 Разам з Божай дапамогай –здолеем!

 Верым! Можам! Пераможам!

 Павал Севярынец

Падзяліцца:

Каментары

  1. Влад (Apr 25, 2013:05:32)Адказаць

    Интересно кого держат в страхе? Тех кто спокойно живет и осознает, обдумывает свои действия и их последствия? Может это вам нужно подумать и решить кто и в чем виноват?

    • Frontavec (May 05, 2013:23:24)Адказаць

      Да глыбіні душы, аж слёзы з саплямі наварочваюцца. Прам “жылезам па сціклу”.
      Слухайце, а гэта рэальна працуе? То бок вось такі гавённы нарыс звыштонкай псіхалогіі можа ўплываць на людзей? Ненене, як там рэагуюць на такія душэўныя пасылы ахвяры глуздовага генацыду з розных Акадэмій МУС і БРСМаў — абсалютна не цікава — там можна любы боршч заліваць; пытанне пра людзей — гэта камусьці “заходзіць”?