Рыгор Аляксеевіч, мы звяртаемся да Вас не толькі як да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, не толькі як да юрыста з шматгадовым практычным стажам, але і як да бацькі. Тое, што адбываецца вакол Дзмітрыя Дашкевіча, які знаходзіцца ў Горацкай папраўчай калоніі, інакш як прававым бязладдзем назваць нельга.
Ёсць інфармацыя, што ў дачыненні да палітвязня прымяняецца гвалт і існуе рэальная пагроза для яго здароўя і жыцця. Прымаючы да ўвагі тыя катаванні і здзекі, якія мелі месца ў адносінах да фігурантаў “справы 19 снежня” ў СІЗА КДБ са снежня 2010 па люты 2011 г., ёсць падставы меркаваць, што дадзеная інфармацыя адпавядае рэчаіснасці. Пацвярджэннем гэтаму з’яўляецца і паводзіны адміністрацыі калоніі, якая незаконна адмаўляе ў сустрэчы адваката з Дзмітрыем Дашкевічам. У прыватнасці, 2 жніўня бягучага года, нягледзячы на просьбы і пісьмовую заяву амаль сарака чалавек, якія прыехалі ў Горацкую калонію, адміністрацыя адмовіла адвакату хоць бы ў пяціхвіліннай сустрэчы са зняволеным, у ходзе якой ён мог пераканацца, што правы яго падабароннага не парушаны. Такая пазіцыя справакавала затрыманне пятнаццаці чалавек, якія знаходзіліся каля адміністрацыйнага будынка калоніі, якіх пасля прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. А хто прыцягне да адказнасці начальніка калоніі?
У сувязі з гэтым мы просім, мы патрабуем неадкладнага ўмяшання пракуратуры з тым, каб было праведзена праверка ўмоваў утрымання палітвязьня Зьмітра Дашкевіча, а таксама забяспечана магчымасць сустрэчы з ім адваката і сваякоў.
— Анатоль Лябедзька, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Вярхоўнага Савета 12 і 13 склікання
Падпісваецца за сябе асабіста і ад імя і па даручэнні нижеуказанных персон:
— Станіслаў Багданкевіч, прафесар, старшыня Нацыянальнага банка ў 1991-1995 гг, лідэр фракцыі “Грамадзянскае дзеяньне” у Вярхоўным Савеце 13-га скліканьня
— Зінаіда Бандарэнка, народная артыстка Рэспублікі Беларусь
— Аляксандр Сасноў, міністр працы ў 1994-95 гг, дэпутат Вярхоўнага Савета 12 склікання
— Людміла Гразнова, Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання, намеснік старшыні Камісіі па бюджэце, падатках, банкам і фінансах
— Святлана Гольдадэ, старшыня Гомельскага гарсавету ў 1991-1996 гг, старшыня гарвыканкама ў 1991 – 1994 гг.
— Людміла Пеціна, адзін з лідэраў жаночага руху Беларусі
— Юры Варонежцаў, Намеснік старшыні Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР
— Анатоль Паўлаў, прарэктар Белдзяржуніверсітэта ў 1995-1997 гг
— Аляксандр Дабравольскі, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР і Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня
Каментары