Звычка брыдкасловіць

Звычка брыдкасловіць

Уменне зрабіць добрае ўражанне часам робіцца мэтай нашага жыцця. І на гэтым фоне неяк губляецца і становіцца не заўважаннай вельмі жывучая, брыдкая звычка, да якой мы практычна прызвычаіліся, але якая так часта дастаўляе нам непрыемныя перажыванні, бянтэжыць нас, псуе тую станоўчую выяву, якую мы так старанна стваралі. Па-навуковаму яна называецца – ненарматыўнай лексікай, а па-нашаму, па-простаму – звычка мацярыцца.

Яшчэ зусім нядаўна некаторыя словы, якія мы пачулі, маглі нас заставіць пачырванець, прачытанныя вулічныя надпісы – апусціць вочы, а ў парыве гневу вымаўленная лаянка – доўга мучала б нас згрызотай сумлення. Але часы мяняюцца. І сёння мы ўжо без асаблівай нагоды запаўняем усё сваё жыццё лаянкай: ад дробных банальных параўннаняў з жывёльным светам да жорстіх матаў і камбінацыяў з іх. Можна нават сказаць, што паўсюднае брыдаслоўе – гэта адметная асаблівасць нашага часу. Яна атрымала сваю прапіску паўсюдна: у друку, на эранах кіно і тэлебачыння, у мастацкай творчасці. Мы нават пачуцці свае не можам выказваць без пары моцных словаў.

Калі зазірнуць у гісторыю, то аказваецца ненарматыўная лексіка існавала заўсёды і вакол. Калі верыць крыніцам, брыдкаслоўе паходзіць ад старажытных паганскіх абрадаў. Напрыклад, грэі і рымляне, каб збеграгчы сябе ад благога вока ды дэманаў, апраналіся ў брыдкае адзенне, размалёўвалі твар, потым  “сплёўвалі ў бок” і “дужа выказваліся” з успамінам “аблаяннага” бажка. Так было болей 2000 год таму, да Божага Нараджэння.

У старажытным свеце “заборная літаратура” была распаўсюджанна не меней, чым зараз. Папсутыя муры беламармуровых дамоў старажытных Эллады і Рыма ачаста выводзілі гаспадароў з сябе, таму пасля неабходнага рамонту з’яўляліся таблічкі з надпісам: “Прашу тут нічога не пісаць”. Аб гэтым сведчаць фрагменты гэтых таблічак, якія былі знойдзены пад час археалагічных раскопак.

А што ж мы? Што нас, людзей, як мы лічым, сучасных, адукаванных і культурных, прымушае сёння брыдкасловіць?

Аня, 26 гадоў: “Злосць, перайманне іншым і тое, што мы не бачым праблемы ў тым, што лаемся”

Антось, 20 гадоў: “Жывотныя інстынкты”.

Таццяна, 22 гады: “Лічу, што ўсё залежыць ад культуры выхавання. Для мяне непрымальна лаяцца, таму нават у якіх кампаніях я не была б, гэта не прымушала мяне “выражацца”,  нават не было такога паняцця як “наслухалася”. Тым больш я сябе лічу “дамай прыстойнай”, і трываць не магу калі ў маёй прысутнасці хтосьці нецензурыць. А вось на працы жудасць найпоўнаейшая ў гэтым пытанні. І для мяне напачатку было шокам, калі ў такой прыстойнай установе мацюкамі раскідвабцца (дзяржаўная натарыяльная кантора). Калегі ўсё казалі, што я месяц папрацую і таксама  пачну. Ужо 7 месяцаў прайшло, не пачала. Значыць усё ж справа ў выхаванні, а не ў напружанай і складанай працы.”

Яўген, 20 гадоў. “У прынцыпе я не жаргонічаю і лічу, што ў мове шмат ёсць іншых словаў, каб перадаць свае эмоцыі ,як станоўчыя так і адмоўныя. Але часам з мяне выскокваюць непрыстойныя выразы, на тых самых эмоцыях. А ўвогуле лічу, што ўсё залежыць ад выхавання.”

Міхаіл, 22 гады. “Выкарыстоўваю, каб дакладна вытлумачыць сваё стаўленне да сітуацыі. У асноўным – эмоцыі.”

Яўген, 25 гадоў. “Навакольнае асяродзе, паскуднікі, якія перашкаджаюць радвацца жыццю (сьмяецца). Карацей стрэс і крызіс. А яшчэ гэта ўзбагачае мову, дадае ёй шматграннасці і ўніверсальнасці выразнасць. Дазваляе камунікаваць людзям розных поглядаў, інтарэсаў.”

Паша, 21 год. “Ненарматыўная лексіка з’яўляецца нядрэнным сродкам псіхалагічнай разгрузкі. Людзі, жыццё якіх працякае ў спакойным рытме на мой погляд, лаюцца мацюком нашмат радзей тых, хто жыве ў рытме форс-мажора. Калі я працаваў грузчыкам, нягледзячы на ўсе стэрэатыпы, мае калегі мацюкаліся мала, часцей кіраўніцтва. Калі змяніў працу, на офісную, нарвовую і ў тэмпе, то бачу як большасць маіх калег, амаль усё з вышэйшай адукацыяй, да сярэдзіны дня выдаюць шматпавярховыя канструкцыі”(Смяецца)

Таццяна, 22 “Эмоцыі, асяроддзе, дзе лаянка на слыху ўвесь час. Шмат хто кажа, што некаторым людзям як ні кажы, пакуль матам не патлумачыш — не зразумеюць. (Смяецца)”

Сёння прынята лічыць, што мат абавязкова звязаны з абразай. Зусім не. Як паслухаеш, дык проста дзіву даесся, наколькі мат універсальная і шматфункцыянальная штуковіна. Мат выкарыстоўвае функцыі займенніка, выклічніка, эмацыйнага дадатку. Аказваецца славесны запас шматлікіх людзей настолькі бедны, што без мата не магчыма мець зносіны з іншымі людзьмі. Асабліва гэта заўважаецца калі чалавек спрабуе выказацца пераканаўча і даходліва. Міжвольна вымалёўваецца раўналежнік – чым чалавек меней духоўны і адукаваны, тым болей ён брыдкасловіць. Недахоп ведаў мы кампенсуем грубіянскімі словамі.

Некалькі парадаў тым хто жадае пазбавіцца пагубнай звычкі брыдкасловіць:

  1. Старайцеся пазбягаць зносін з людзьмі, якія любяць пабрыдкасловіць. А калі не маецце такой мажлівасці, дык прыміце гэта як спакусу і не паддавайцеся ёй.
  2. Не спяшайцеся гаварыць. Лепей падумайце, што сказаць.
  3. Каб пазбавіцца ад так званных словаў-паразітаў, трэба болей чытаць мастачкую літаратуру (пажадана не дэтэктывы і не жаночыя раманы). Чым болей чытаеш, тым болей змяняецца манеры размовы.
  4. І апошняя парада: майце жаданне стаць лепшымі, чым вы ёсць, пазбавіцца ад дрэнных звычак. Без жадання ніякага выніку не будзе.

Падзяліцца:

Каментары