Зянон Пазьняк выступіў у падтрымку Андрэя Жукаўца

Зянон Пазьняк выступіў у падтрымку Андрэя Жукаўца

Старшыня “Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ” Зянон Пазняк выступіў са зваротам у абарону беларускага палітычнага ўцекача ў Польшчы Андрэя Жукаўца. Сёння, 26 жніўня, зварот быў накіраваны на імя міністра юстыцыі Польшчы Кшыштафа Квяткоўскага і міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага.

Зянон Пазняк у сваім звароце адзначае, што беларускія ўлады актыўна помсцяць тым беларускім бізнэсмэнам, якія спрабуюць фінансава дапамагаць апазіцыйным арганізацыям. А менавіта такім бізнэсмэнам быў Андрэй Жукавец.

У выпадку ж экстрадыцыі Жукаўца ў Беларусь, ён будзе пасаджаны ў турму без доказаў яго віны.

Аднак Пазняк мае надзею, што “польскі суд выступіць у абарону свабоды чалавека перад дыктатарскім рэжымам”.

Нагадаем, што на падставе сфабрыкаваных фактаў супраць Андрэя Жукаўца была ўзбуджана крымінальная справа. Андрэй Жукавец падтрымліваў матэрыяльна і тэхнічна ГА «Магілёўскі праваабарончы цэнтар», моладзевую камісію БНФ, Малады Фронт. На друкарскіх плошчах ТАА «Трэйс» выдавалася агітацыйная прадукцыя беларускіх партыяў і недзяржаўных арганізацыяў. Быў затрыманы ў часе Чарнобыльскага шляху-96 і асуджаны на 10 сутак арышту. Сябра Маладога Фронту. Пасьля затрыманьня на фірму «Трэйс» былі скіраваныя праверкі УБЭЗ ГУУС Мінгарвыканкама і КДБ. На падставе сфабрыкаваных фактаў была ўзбуджана крымінальная справа. У сакавіку 1999 году вымушаны выехаць у Польшчу і папрасіць палітычны прытулак.

Прэс-служба “Звязу на карысць Дэмакратыі ў Беларусі”

Падзяліцца:

Каментары